2020 г. — 195 гадоў з дня нараджэння Францішка Уладзіслававіча Юндзіла (1825–1865), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Польшчы
Францішак Уладзіслававіч Юндзіл нарадзіўся ў 1825 г. у фальварку Югалін Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Югалін Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у небагатай шляхецкай сям’і. Яго род належыў да шляхецкага герба «Лебедзь», які бярэ свой пачатак на мяжы XIV–XV стст. Бацькі, Уладзіслаў Юндзіл і Багуміла (Сухадольская), выбралі яму кар’еру ваеннага. Францішак Юндзіл служыў у кавалерыі Расійскай арміі, даслужыўся да чына ротмістра. Пасля звальнення з арміі ў 1858 г. вяртаецца на радзіму, спрабуе заняцца гаспадаркай.
2015 г. – 190 гадоў з дня нараджэння Францішка Юндзіла (1825–1865), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Польшчы
Францішак Юндзіл нарадзіўся ў 1825 годзе ў фальварку Югалін Слонімскага павета (цяпер вёска Югалін Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у небагатай шляхецкай сям’і. Яго род належаў да шляхецкага герба “Лебедзь”, які бярэ свой пачатак на мяжы XIV–XV стст.